Адміністрацыя

АДМІНІСТРАЦЫЯ СЭЗ - АПОРА ВАШАГА БІЗНЭСУ

Адміністрацыя СЭЗ «Гомель-Ратон» падтрымлівае тых, хто хоча рабіць свой бізнэс у свабоднай эканамічнай зоне. Нашы спецыялісты дадуць неабходную інфармацыю і кансультатыўную дапамогу пры падрыхтоўцы інвестыцыйнага праекта, дапамогуць падабраць у арэнду зямельныя ўчасткі або свабодныя вытворчыя плошчы, дапамогуць у пошуку офіснага памяшкання і ў падборы персаналу.

Тут правядуць дзяржаўную рэгістрацыю суб'екта гаспадарання і рэгістрацыю ў якасці рэзідэнта СЭЗ у самы кароткі тэрмін па прынцыпе «аднаго акна».

Адміністрацыя СЭЗ суправаджае айчынных і замежных інвестараў ад ідэі да рэалізацыі праекта па размяшчэнні і пашырэнню бізнесу. Важным напрамкам з'яўляецца падтрымка пачаткоўцаў кампаній у працэсе запуску праектаў і іх наступным развіцці.

Нашы супрацоўнікі праводзяць рэкламна-інфармацыйную працу, накіраваную на ўмацаванне іміджу і прасоўванне інтарэсаў прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ на ўнутраным і знешнім рынках і гатовыя аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў (бізнес-сустрэч, кааперацыйных бірж, канферэнцый, прэзентацый). Калектыў адміністрацыі складаюць вопытныя спецыялісты ў галіне знешнеэканамічных сувязяў, эканомікі, фінансаў, правы і рэгіянальнага развіцця.

АДМІНІСТРАЦЫЯ СЭЗ «ГОМЕЛЬ-РАТОН»:

01
Аказвае кансультатыўную дапамогу пры падрыхтоўцы інвестыцыйных праектаў
Аказвае кансультатыўную дапамогу пры падрыхтоўцы інвестыцыйных праектаў
02
Ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання і іх рэгістрацыю ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ
Ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання і іх рэгістрацыю ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ
03
Узгадняе СМЗ, дапамагае ў выбары свабодных вытворчых плошчаў
Узгадняе СМЗ, дапамагае ў выбары свабодных вытворчых плошчаў
04
Праводзіць рэкламна-інфармацыйную працу аб дзейнасці СЭЗ і яе рэзідэнтаў
Праводзіць рэкламна-інфармацыйную працу аб дзейнасці СЭЗ і яе рэзідэнтаў
05
Праводзіць вывучэнне і ацэнку інвестыцыйных прапаноў
Праводзіць вывучэнне і ацэнку інвестыцыйных прапаноў
06
Заключае дагаворы з рэзідэнтамі СЭЗ "Гомель-Ратон" аб умовах дзейнасці
Заключае дагаворы з рэзідэнтамі СЭЗ "Гомель-Ратон" аб умовах дзейнасці
07
Аказвае садзейнічанне ў пошуку офісных памяшканняў
Аказвае садзейнічанне ў пошуку офісных памяшканняў
08
Прадстаўляе інтарэсы СЭЗ у адносінах з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі
Прадстаўляе інтарэсы СЭЗ у адносінах з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі