Інфраструктура

Рэспубліканскае ўнітарнае сэрвіснае прадпрыемства «Агенцтва развіцця і садзейнічання інвестыцыям» заснавана Адміністрацыяй СЭЗ «Гомель-Ратон» і з'яўляецца рэзiдэнтам з ліпеня 1999 года.

Агенцтва аказвае шырокі спектр паслуг: бізнес-планаванне і падтрымка інвестыцыйнай дзейнасці ў рэгіёне, правядзенне маркетынгавых даследаванняў, аказанне паслуг па мытным афармленні грузаў у рамках свабодных мытных зон, ажыццяўленне тэхнічнага нагляду ў будаўніцтве, выкананне функцый заказчыка, кіраванне праектамі.