Усе публікацыі

Першы рэзідэнт СЭЗ 2018 года

12.01.2018
Першым рэзідэнтам новага года стала кампанія ТАА "КТД-Гомель", даччыная кампанія міжнароднага вытворцы бытавой тэхнікі пад брэндам SATURN кампаніі KTD GROUP.
KTD GROUP з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў бытавой тэхнікі розных гандлёвых марак на еўрапейскім рынку. Ужо больш за 20 гадоў, ТМ Saturn карыстаецца стабільным попытам у тысяч кліентаў больш чым у 50 краінах Еўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі, такіх як: Аўстрыя, Германія, Славакія, Чэшская Рэспубліка, Польшча, Венгрыя, Румынія, Балгарыя, Украіна, Расія, Туніс , ААЭ, Кенія, Зімбабвэ, Марока.
Зараз гэтую тэхніку будуць вырабляць і ў Гомелі.