Усе публікацыі

Пашыраем геаграфію краін-інвестараў

26.10.2018
26 кастрычніка 2018 года зарэгістравана ў статусе прадпрыемства-рэзідэнта СЭЗ "Гомель-Ратон" беларуска-дацкая кампанія ТАА «БайСтил».

Сутнасць праекта заключаецца ў арганізацыі вытворчасці па нанясенні палімернага пакрыцця на металічныя паверхні.
Інвестыцыйныя ўкладанні складуць $ 3 млн. На прадпрыемстве будзе створана каля 30 новых працоўных месцаў.