Усе публікацыі
Візіт у КНР
08.04.2016
У перыяд з 28 сакавіка па 02 красавіка 2016 года адбыўся візіт афіцыйны дэлегацыі Гомельскай вобласці на чале са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Дворнікам В.А. у г. Нанкін (правінцыя Цзянсу, Кітайская Народная Рэспубліка).У візіце прыняла ўдзел і кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Гомель-Ратон» Антаніна Яжова.
У ходзе мерапрыемстваў дэлегацыя наведала буйныя прамысловыя прадпрыемствы г. Сюйчжоу, правяла сустрэчы і перамовы з прадстаўнікамі ключавых міністэрстваў, ведамстваў, кіраўнікамі дзяржаўных органаў улады правінцыі Цзянсу. Цэнтральнай тэмай стала актыўнае ўзаемадзеянне ў рамках праекта Эканамічны пояс Шаўковага шляху.
Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ выступіла з прэзентацыяй інвестыцыйнага патэнцыялу СЭЗ «Гомель-Ратон», а таксама правяла шэраг перамоваў з прадстаўнікамі кітайскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Па выніках візіту дасягнуты шэраг дамоўленасцей аб рэалізацыі сумесных праектаў на тэрыторыі СЭЗ «Гомель-Ратон», а таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні з культурна-дзелавым цэнтрам «Uvisit» (КНР).