Усе публікацыі

Візіт дэлегацыі дзелавых колаў правінцыі Цзянсу (КНР)

08.07.2016
08 ліпеня 2016 свабодную эканамічную зону «Гомель-Ратон» наведала дэлегацыя дзелавых колаў правінцыі Цзянсу (КНР). У склад дэлегацыі ўваходзілі як прадстаўнікі дзяржаўных органаў улады, так і бізнес-супольнасці. У ходзе перагавораў абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай сферах.
У сустрэчы прынялі ўдзел прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ «Гомель-Ратон» СААТ «Гомелькабель» і ПВГУП «Миллетех», якія ўжо супрацоўнічаюць з кітайскімі кампаніямі, а таксама прадстаўнікі Гомельскага аддзялення БелГПП.