Усе публікацыі

100 ідэй для Беларусі

24.01.2018
24 студзеня ў бізнес-цэнтры СЭЗ «Гомель-Ратон» прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У ім узялі ўдзел прадстаўнікі навуковай, студэнцкай і працоўнай моладзі, школьнікі - пераможцы раённых адборачных этапаў. Яны прэзентавалі 28 аўтарскіх праектаў, якія ахопліваюць розныя сферы і напрамкі.
За сем гадоў існавання праекта даслана больш за 8 тысяч заявак з усёй Беларусі і рэалізавана каля 2 тысяч моладзевых ідэй. На гэты раз было вырашана пашырыць колькасць намінацый - зараз іх 20. Школьнікі, студэнты і працоўная моладзь спаборнічалі ў сваіх узроставых катэгорыях. Зроблена гэта для таго, каб кожны пераможца ў сваёй катэгорыі атрымаў прыемны бонус ад арганізатараў. У прыватнасці, школьнікам былі ўручаны рэкамендацыі Цэнтральнага камітэта БРСМ для паступлення ў ВНУ на спецыяльнасці, адпавядаюць профілю пераможнага праекта.
Лепшыя праекты па рашэнні журы будуць прадстаўлены на рэспубліканскім этапе і ўключаны ў інвестыцыйны каталог моладзевых ідэй. Акрамя таго, па выніках галасавання вызначаць уладальніка прыза глядацкіх сімпатый.
Падчас абласнога этапу конкурсу прайшоў адкрыты дыялог «Моладзевая ініцыятыва: ад ідэі да рэалізацыі». Больш за 300 маладых навукоўцаў, студэнтаў, працоўнай моладзі абмеркавалі з экспертамі пытанні развіцця моладзевай навукі на Гомельшчыне.